Белорусский портал в Казахстане

Лепшыя дзіцячыя аздараўленчыя лагеры выберуць у Беларусі



Лепшыя дзіцячыя лагеры выберуць у Беларусі па выніках летняй аздараўленчай кампаніі, расказала кансультант галоўнага ўпраўлення выхаваўчай работы і моладзевай палітыкі Міністэрства адукацыі Таццяна Асмалоўская.

Аздараўленчая кампанія гэтага года праходзіць пад дэвізам «Эфектыўнае лета». «Упэўнена, што гэта будзе ярка, незабыўна, бяспечна», — сказала Таццяна Асмалоўская.

Вынікі падвядуць у рамках конкурсу на найлепшы аздараўленчы лагер. Кансультант галоўнага ўпраўлення заклікала заснавальнікаў лагераў, арганізатараў аздараўленчай кампаніі прымаць усе меры, каб іх лагеры сталі лепшымі ў краіне ў той ці іншай намінацыі.

Таццяна Асмалоўская таксама паведаміла, што другі год запар будзе праходзіць конкурс «Важаты года». Прадугледжаны ў тым ліку завочныя туры, у якіх можна прымаць удзел, працуючы на ​​працягу ўсяго летняга перыяду.

Звязда, 16 чэрвеня 2024

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/15-3/1/74452
Текущая дата: 29.06.2024