Белорусский портал в Казахстане

Пятруцкая: праект "100 ідэй для Беларусі" праходзіць грандыёзна, унікальна, цікава



Рэспубліканскі моладзевы праект "100 ідэй для Беларусі" праходзіць грандыёзна, унікальна, цікава, адзначыла намесніца міністра адукацыі Кацярына Пятруцкая ў каментарыі журналістам у Нацыянальным дзіцячым тэхнапарку, дзе прайшоў адборачны этап Міністэрства адукацыі.

Паводле слоў намесніцы міністра адукацыі, праект унікальны сваімі навацыямі.

"Кожны год новыя юнакі і дзяўчаты прадстаўляюць свае новыя ўнікальныя ідэі па дзесяці намінацыях, па дзесяці галінах. Вядома, перадавымі ў гэтым плане з`яўляюцца галіны сацыяльнага забеспячэння, інфармацыйных тэхналогій. Як правіла, даволі стабільна юнакі і дзяўчаты падаюць свае ідэі ў такія галіны, як архітэктура і будаўніцтва, сельская гаспадарка, прамысловасць", - сказала Кацярына Пятруцкая.

Паводле яе слоў, беларуская моладзь стабільна дэманструе сваю ініцыятыву, прадстаўляе інавацыйныя ідэі для развіцця сваёй краіны.

Намесніца міністра лічыць паказальным, што ў гэтым годзе ва ўніверсітэцкіх этапах конкурсу прынялі ўдзел 400 каманд. "Універсітэцкія этапы прайшлі грандыёзна, унікальна, цікава. Адбор быў вельмі сур`ёзным. На этап Міністэрства адукацыі прадстаўлена 140 работ", - сказала яна.

Кацярына Пятруцкая адзначыла, што са 140 работ у гранд-фінал павінны выйсці 50 пераможцаў. Канкурэнцыя сур`ёзная і моладзі ёсць за што змагацца. Лепшыя праекты будуць падтрыманы на этапе рэалізацыі.

14 лютага 2025, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/15-3/1/77089
Текущая дата: 22.02.2025