Белорусский портал в Казахстане

У Беларусі больш за 3 тыс. мемарыялаў і пахаванняў замацаваны за ўстановамі адукацыі



У Беларусі больш за 7 тыс. помнікаў, абеліскаў і воінскіх пахаванняў увекавечваюць памяць аб Вялікай Айчыннай. Аб гэтым 26 лютага расказала намесніца дырэктара Рэспубліканскага цэнтра экалогіі і краязнаўства Эла Новікава.

— 2025-ы аб’яўлены Годам добраўпарадкавання, акрамя таго, мы адзначаем 80-годдзе Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. І гэтым датам прысвечана рэспубліканская акцыя «Вахта Памяці». Яна накіравана на масавае ўцягванне студэнтаў і школьнікаў у дзейнасць па добраўпарадкаванні мемарыяльных аб’ектаў, воінскіх пахаванняў, вывучэнне гісторыі краіны, стварэнне інтэрактыўных каталогаў і правядзенне мітынгаў, — адзначыла Эла Новікава. — У краіне больш за 7 тыс. помнікаў, абеліскаў і воінскіх пахаванняў, 3 тыс. з якіх замацаваны за ўстановамі адукацыі.

Звязда, 26 лютага 2025

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/15-3/1/77201
Текущая дата: 27.02.2025