Белорусский портал в Казахстане

Аб легендарных касмічных місіях можна будзе даведацца ў Мінскім планетарыі



Лекцыя аб аўтаматычных міжпланетных станцыях, якія першымі дасягнулі трэцяй касмічнай хуткасці і адправіліся ў міжзоркавую прастору, пройдзе ў сталічным планетарыі.

«Запрашаем здзейсніць уяўнае падарожжа за межы Сонечнай сістэмы. 15 сакавіка ў 18:00 на „Трыбуне вучонага“ пагаворым аб аўтаматычных міжпланетных станцыях, якія першымі дасягнулі трэцяй касмічнай хуткасці і адправіліся ў міжзоркавую прастору», — гаворыцца ў паведамленні.

«Успомнім аб легендарных місіях, якія змянілі наша ўяўленне аб космасе: „Піянеры“ — першыя апараты, якія праклалі шлях да зорак; „Вояджэры“ — знакамітыя даследчыкі, якія нясуць пасланне пазаземным цывілізацыям; „Новыя гарызонты“, сучасны апарат, які працягвае дзівіць нас новымі адкрыццямі», — адзначылі там.

Старэйшы выкладчык БДАС, фізік-эксперыментатар і папулярызатар навукі Аляксандра Мурашка раскажа, як гэтыя місіі пераадолелі гравітацыю Сонца, якія дадзеныя яны сабралі і што чакае іх у будучыні.

Звязда, 9 сакавіка 2025

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/15-3/1/77418
Текущая дата: 12.03.2025