Белорусский портал в Казахстане

Вершы Я.Купалы на розных мовах свету прачытаюць студэнты ГрДУ



Вершы беларускага класіка Янкі Купалы на розных мовах свету прачытаюць гродзенскія студэнты, паведамілі ў прэс-службе ГрДУ імя Янкі Купалы. Акцыя — адно з мерапрыемстваў, прысвечаных 82-годдзю з дня заснавання ВНУ.

Стартуе святочны марафон 21 лютага: ва ўніверсітэце напішуць «Агульнаўніверсітэцкую Купалаўскую дыктоўку», прымеркаваную да 140-годдзя з дня нараджэння Янкі Купалы. Студэнты і выкладчыкі прымуць удзел у флэшмобе «Купалава слова гучыць па ўсім свеце».

22 лютага ў ГрДУ імя Янкі Купалы адбудзецца пасяджэнне Прэзідыўма Асацыяцыі выпускнікоў. У сценах альма-матэр збяруцца людзі, якія ў розныя гады вучыліся ва ўніверсітэце і менавіта тут атрымлівалі прафесійныя веды, навыкі і ўменні, якія дазволілі ім пасля стаць паспяховымі ў абранай сферы дзейнасці. Адбудзецца таксама ўрачыстае паседжанне рады ўніверсітэта.

Гарадзенскі настаўніцкі інстытут быў створаны 22 лютага 1940 году. На двух аддзяленнях (беларускай мовы і літаратуры, рускай мовы і літаратуры і фізіка-матэматычным) рыхтавалі настаўнікаў 5-7-х класаў няпоўнай сярэдняй школы. Цяпер ГрДУ ім. Янкі Купалы — адзін з найбуйнейшых універсітэтаў у Беларусі: на 15 факультэтах вучацца больш за 11 тыс. студэнтаў.

Звязда, 20 лютага 2022

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/15-3/10/63562
Текущая дата: 27.12.2024