Белорусский портал в Казахстане

У навучальных установах Магілёўскай вобласці адкрыліся інтэрактыўныя пляцоўкі па студатрадаўскім руху



Гэта адбылася ў рамках моладзевага рэспубліканскага промапраекта «Выбіраем студатрад», які стартаваў 1-га сакавіка.

— Праект традыцыйна пачынае сваю работу ў пачатку вясны і працягваецца да канца ліпеня, – патлумачыла галоўны спецыяліст Магілёўскага абкама БРСМ Анжаліка Яўных. — Патэнцыйныя ўдзельнікі студатрадаўскага руху могуць загадзя забраніраваць месца ў студатрадзе, адзначыць у заяўцы, чым бы яны хацелі займацца, на якую заработную плату разлічваюць. Да паслуг наведвальнікаў будуць працаваць выставы «Труд Крут», фотасушкі, фотазоны, транслявацца відэаролікі.

Сёння ў Магілёве пляцоўкі разгарнулі тэхналагічны і медыцынскі каледжы, а таксама Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт харчовых і хімічных тэхналогій; у Бабруйску — медыцынскі каледж, у Горках — Беларуская дзяржаўная сельскагаспадарчая акадэмія.

Дарэчы, Рэспубліканскі штаб студэнцкіх атрадаў запускае ў афіцыйным Telegram-канале «Студаатрады Беларусі» чат-бот. Перайшоўшы па QR-кодзе, маладыя людзі змогуць запоўніць анкету для працаўладкавання.

Нэлі Зігуля
Звязда, 1 сакавіка 2022

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/15-3/10/63731
Текущая дата: 24.11.2024