БРСМ даў старт акцыі «Выбіраем студатрад!», асноўным слоганам якой стала фраза «Труд-крут!».
Штабы працоўных спраў дапамагаюць моладзі працаўладкавацца як у канікулярны перыяд, так і ў навучальны. Прома-мерапрыемствы акцыі «Выбіраем Студатрад!» прайшлі ва ўстановах вышэйшай, сярэдняй, спецыяльнай, прафесійна-тэхнічнай адукацыі.
Наведаць мерапрыемствы «Выбіраем студатрад!» запрашалі ўсіх ахвотных. Яны змаглі паўдзельнічаць у гульнях і флэшмобах, зрабіць памятнае фота, атрымаць прома-прадукцыю і азнаёміцца з дасягненнем папярэдніх гадоў Беларускіх студэнцкіх атрадаў (БСА).
Асаблівасцю гэтага года становіцца інтэрактыўны чат-бот «Выбіраем Студатрад!» у месенджары Тэлеграм, дзе можна знайсці актуальную інфармацыю пра кожны профіль атрадаў БСА, задаць пытанне і запоўніць электронную анкету.
Сяргей Расолька
Звязда, 2 сакавіка 2022
Звязда, 2 сакавіка 2022
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/15-3/10/63752
Текущая дата: 27.12.2024