Белорусский портал в Казахстане

Антынавуковая канферэнцыя пройдзе ў БДУ



Пра гэта паведамляецца на сайце ўстановы.

Мэта неардынарнага мерапрыемства – прыцягненне ўвагі студэнтаў і маладых навукоўцаў да антынавуковых даследаванняў, а таксама дэманстрацыя фундаментальнага падыходу да вырашэння несур’ёзных праблем.

Працаваць канферэнцыя будзе ў двух секцыях: натуральных і дакладных навук; гуманітарных і грамадскіх дысцыплін. 

Выступленні з антынавуковымі дакладамі запланаваны на 6 і 7 красавіка.

Арганізатарам форуму выступае Студэнцкі савет па якасці адукацыі БДУ.

«Антынавуковая канферэнцыя» — праект, накіраваны на папулярызацыю навукі. Гэта канферэнцыя, на якой удзельнікі дэманструюць навуковы падыход да праблем, якія неабгрунтавана абдзеленыя навуковай супольнасцю. Першыя секцыі канферэнцыі адбыліся ў 2020 годзе. Былі закрануты тэмы «Тэлегонія», «Уплыў яек на паспяховасць студэнта», «Уфалогія як частка народнай дыпламатыі», «Смяшарыкі – зло ў плоці ці свята з канфеці?» і інш.

Звязда, 7 сакавіка 2022

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/15-3/10/63852
Текущая дата: 24.11.2024