Гэтая падзея прымеркавана да прыходу вясны па астранамічным календары ў іранскіх і цюркскіх народаў.
Удзельнікамі маштабнага мерапрыемства стануць каля 300 замежных студэнтаў з БДУ, Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя М.Танка, Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта, Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта, Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта і Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў. Гэта прадстаўнікі Азербайджана, Ірана, Таджыкістана, Туркменістана, Казахстана і Узбекістана. На ўрачыстасць запрошаны таксама прадстаўнікі дыпмісій і кіраўніцтва БДУ.
Традыцыйна фестываль «Наўруз» у БДУ знаёміць гасцей са шматграннасцю і разнастайнасцю нацый і іх культур. На тэматычных пляцоўках, аформленых з улікам традыцый і асаблівасцяў народаў, можна будзе азнаёміцца з творамі мастацтва і літаратуры, народнымі касцюмамі і ўпрыгожаннямі, убачыць характэрныя прадметы побыту, пакаштаваць традыцыйныя ласункі ўсходняй кухні і інш. Для гасцей свята арганізуюць майстар-клас па харэаграфічным мастацтве.
У праграме фэсту запланаваны таксама выступленні артыстаў з інструментальнымі, харэаграфічнымі нумарамі і вакальнымі кампазіцыямі на розных мовах.
Фестываль «Наўруз» пройдзе ў Ліцэі БДУ (вуліца Ульянаўская,8). Пачатак у 17.30. Наведаць мерапрыемства могуць усе ахвотныя.
Арганізатарамі мерапрыемства выступаюць Савет зямляцтваў БДУ, упраўленні па справах культуры і выхаваўчай рабоце з моладдзю Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.
Надзея Нікалаева
Звязда, 21 сакавіка 2022
Звязда, 21 сакавіка 2022
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/15-3/10/64131
Текущая дата: 27.12.2024