Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў распараджэнне аб заахвочванні таленавітых маладых навукоўцаў, паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.
Стыпендыі Прэзідэнта назначаны 97 маладым навукоўцам, у тым ліку 12 дактарам навук да 45 гадоў, 56 кандыдатам навук да 35 гадоў і 29 навукоўцам без ступені да 30 гадоў. У іх ліку прадстаўнікі фізіка-матэматычных, тэхнічных, хімічных, біялагічных, медыцынскіх, аграрных і гуманітарных навук.
Распрацоўкі кожнага стыпендыята маюць навуковую значнасць і выкарыстоўваюцца на практыцы: ўкаранёны ў вытворчасць, дзейнасць устаноў аховы здароўя і адукацыі, навуковых арганізацый.
Вынікі даследаванняў апублікаваны ў вядучых айчынных і замежных навуковых выданнях. Па многіх распрацоўках атрыманы патэнты.
Вынікі даследаванняў апублікаваны ў вядучых айчынных і замежных навуковых выданнях. Па многіх распрацоўках атрыманы патэнты.
Звязда, 24 снежня 2020
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/15-3/12/57756
Текущая дата: 24.11.2024