Белорусский портал в Казахстане

Дзяцей на летняе аздараўленне прымуць 5,6 тыс. лагераў



Аб гэтым паведаміў 28 траўня на прэс-канферэнцыі дырэктар Рэспубліканскага цэнтра па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні насельніцтва Генадзь Балбатоўскі.

Плануецца, што гэтым летам на аздараўленне дзяцей у Беларусі будуць прымаць 5,6 тыс. лагераў, з іх 1,4 тыс. — кругласутачных. 

На арганізацыю і правядзенне летняй дзіцячай аздараўленчай кампаніі рэспубліканскаму цэнтру з бюджэту выдзелена больш за Br46,5 млн, у тым ліку амаль Br600 тыс. — на падрыхтоўку загарадных лагераў.

Сфармаваны планавыя аб’ёмы аздараўлення на аснове пададзеных заявак ад бацькоў. Усяго плануецца арганізаваны адпачынак 342 тыс. навучэнцаў, з якіх 197,6 тыс. будуць аздараўляцца ў лагерах з дзённым знаходжаннем, 144,4 тыс. — з кругласутачным.

Прагназуемы кошт пуцёўкі ў кругласутачны 18-дзённы лагер складзе Br520, а памер яе патаннення за кошт сродкаў бюджэту — Br215, або 41 працэнт ад кошту. Прагназуемы кошт пуцёўкі ў лагер з дзённым знаходжаннем на 18 дзён складзе Br127, а памер яе патаннення — Br89, або 70 працэнтаў ад кошту. Дадаткова цэны на пуцёўкі будуць патанняцца за кошт сродкаў мясцовых бюджэтаў, прафсаюзаў і наймальнікаў.

«Асноўным прынцыпам работы лагераў з’яўляецца арганізацыя бяспечнага знаходжання ў іх дзяцей», — адзначыў Генадзь Балбатоўскі. Дапрацаваны метадычныя рэкамендацыі па прафілактыцы ўзнікнення і распаўсюджвання СOVID-19 пры арганізацыі работы аздараўленчых і санаторна-курортных арганізацый для дзяцей. Будзе прадоўжаны пастаянны прафілактычны маніторынг бяспекі знаходжання навучэнцаў ў дзіцячых лагерах усіх тыпаў.

Звязда, 28 траўня 2021

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/15-3/12/59523
Текущая дата: 24.11.2024