Для прагляду прапануюць кінастужку «Дзённік баскетбаліста» рэжысёра Скота Кэлверта, знятую ў 1995 годзе па аўтабіяграфічным рамане Джыма Кэрала.
Сімвалічны ўваходны квіток наведвальнікі атрымаюць наўзамен за прынесеныя рэчы для дзяцей з «Дзіцячай вёскі «Вытокі». Гэта могуць быць спартыўныя і канцылярскія тавары, сродкі гігіены і прысмакі. Таксама жадаючым прапаноўваецца падтрымаць прытулак «Дома сабачай надзеі», перадаўшы жывёлам корм, нашыйнікі і сродкі ад кляшчоў. Перад пачаткам сеансу гледачы азнаёмяцца з фотавыставай валанцёраў БДУ.
Наведаць дабрачынны «Кінавечар» могуць усе ахвотныя. Для ўдзелу ў мерапрыемстве неабходна зарэгістравацца ў Google-форме.
Кінапаказ пройдзе ў «Пясочніцы» па адрасе вуліца Куйбышава, 45. Пачатак у 17.00.
Арганізатарам акцыі выступае куратарская служба ФФСН і Студэнцкі саюз БДУ.
Надзея Нікалаева
Звязда, 15 верасня 2020
Звязда, 15 верасня 2020
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/15-3/13/56044
Текущая дата: 24.11.2024