Белорусский портал в Казахстане

Прэзідэнт Беларусі патрабуе абараніць настаўнікаў у школах ад усялякіх нападкаў



Аб гэтым Аляксандр Лукашэнка заявіў 24 жніўня, прымаючы з дакладам міністра адукацыі Ігара Карпенку

"Абараніце настаўнікаў ад усялякіх нападкаў. Мы гэта пачалі ўжо рабіць, прытым робім вельмі актыўна і вельмі строга спыняем усякія наезды, накаты на настаўнікаў, урачоў", - сказаў кіраўнік дзяржавы.

"Калі нехта перакінуўся ў іншы лагер, нам таксама трэба з імі разбірацца", - падкрэсліў беларускі лідар.

Ён адзначыў, што ў Беларусі дзяржаўная адукацыя, дзяржаўныя школы, дзяржаўная ідэалогія. "І тыя, хто хочуць прытрымлівацца гэтых прынцыпаў, калі ласка, будзьце ласкавы: ідзіце выкладайце, вучыце, працуйце. Тыя, хто не хоча, значыць, яны ў школе быць не павінны. Гэта трэба гаварыць прама, адкрыта і сумленна", - заявіў Аляксандр Лукашэнка.

24 жніўня 2020, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/15-3/14/55607
Текущая дата: 24.11.2024