Па інфармацыі галоўнага ўпраўлення адукацыі Мінаблвыканкама, чатыры дзіцячыя сады ўжо адкрытыя — у Бараўлянах, Ратамцы, Копішчы і Калодзішчах.
Да канца года будуць пабудаваны яшчэ сем — у Чэрвені, Івянцы, Смалявічах, Мачулішчах, Міханавічах, Сеніцы і Хацежыне. Першага верасня вучняў прыме новая школа ў Копішчы, разлічаная на 1020 месцаў.
Дарэчы, у межах падрыхтоўкі да новага навучальнага года рамонт праведзены больш як у 400 устаноў вобласці. Закупленыя сорак школьных аўтобусаў, якія будуць падвозіць дзяцей да месца вучобы.
Таццяна Лазоўская
Звязда, 31 жніўня 2020
Звязда, 31 жніўня 2020
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/15-3/14/55820
Текущая дата: 24.11.2024