Белорусский портал в Казахстане

Міжнародная летняя школа беларусістыкі запрашае



Дзяржаўная ўстанова адукацыі «Рэспубліканскі інстытут вышэйшай школы» запрашае да ўдзелу ў 5-й Міжнароднай летняй школе беларусістыкі, якая будзе праходзіць з 17 жніўня па 28 жніўня 2020 года ў анлайн-рэжыме.

Шаноўныя сябры!

Для ўдзела ў 5-й Міжнароднай летняй школе беларусістыкі трэба зарэгістравацца па спасылцы https://docs.google.com/forms/d/1pBQWdN2FsAXvpLvgDEd0vqt2hQjbFiuu5BB7X8Q7PaQ/edit да 15 жніўня.

Дадатковую інфармацыю можна атрымаць у інфармацыйным пісьме і на сайце РІВШ http://mail.nihe.by/index.php/ru/news-instituta/2979-5-mizhnarodnaya-letnyaya-shkola-belarusistyki-2.

***   ***   ***
Рэспубліканскі інстытут вышэйшай школы запрашае ўсіх зацікаўленых беларускай мовай, літаратурай, гісторыяй і культурай да ўдзелу ў 5-й Міжнароднай летняй школе беларусістыкі, якая пройдзе ў анлайн-рэжыме з 17 жніўня па 28 жніўня 2020 года.

Адукацыйная праграма Школы ўключае чатыры кампаненты: мова, літаратура, гісторыя, культура. Праграма мае міждысцыплінарны характар і складаецца з інтэнсіўных моўных курсаў беларускай мовы для пачатковага, сярэдняга і высокага ўзроўняў; лекцый па мовазнаўстве, літаратуразнаўстве, гiсторыi Беларусi, этналогіі, лінгвакультуралогіі; індывідуальных кансультацый з аўтарытэтнымі беларускімі навукоўцамі.

Культурная праграма Школы прадугледжвае анлайн наведванне беларускіх музеяў, выстаў, бібліятэк і іншых культурных устаноў Беларусі, інтэрактыўныя экскурсіі па гістарычных мясцінах Беларусі, тэматычныя сустрэчы з вядомымі дзеячамі беларускай культуры, навукі і мастацтва.

Па выніках навучання ўдзельнікі атрымліваюць сертыфікат ДУА «Рэспубліканскі інстытут вышэйшай школы».

У межах Школы дадаткова плануецца арганізацыя Дзіцячай летняй школы беларусістыкі. Запрашаюцца дзеці (7-14 гадоў) беларускага замежжа, дзеці дыпламатаў і іншых асоб, зацікаўленых у развіцці камунікатыўных моўных навыкаў. Адукацыйная праграма для дзяцей распрацавана з улікам узроўневай педагогікі і псіхалогіі і будзе праходзіць у інтэрактыўным рэжыме з ужываннем гульневых тэхналогій.

Падчас правядзення Школы таксама будзе арганізавана асобная адукацыйная праграма павышэння кваліфікацыі «Методыка выкладання беларускай мовы як замежнай (другой)». Пасля паспяховага завяршэння курсу слухачы павышэння кваліфікацыі атрымаюць пасведчанне дзяржаўнага ўзору.

АПЛАТА

Удзел у Летняй школе прадугледжвае арганізацыйны ўнёсак:
–  5-я Міжнародная летняя школа беларусістыкі – 100 еўра;
–  адукацыйная праграма “Дзіцячая летняя школа беларусістыкі” – 50 еўра;
– адукацыйная праграма “Беларуская мова як сродак прафесійнага развіцця дыпламатычных работнікаў” – 150 еўра;
– адукацыйная праграма павышэння кваліфікацыі «Методыка выкладання беларускай мовы як замежнай (другой)» – 150 еўра. (http://studyin.edu.by/ru/main.aspx?guid=13211)

ПАДАЧА ЗАЯВАК

Заяўкі на ўдзел у Школе трэба даслаць да 15 жніўня 2020 года на адрас: SkolaBel2020@gmail.com ці запоўніць электронную форму заяўкі па наступнай спасылцы: https://docs.google.com/forms/d/1pBQWdN2FsAXvpLvgDEd0vqt2hQjbFiuu5BB7X8Q7PaQ/edit

КАНТАКТЫ

Эл.пошта: SkolaBel2020@gmail.com
SkolaBel@mail.ru
Тэл.+375 (29) 571-53-39 (Viber, WhatsApp) 
Тэл./факс +375 (17) 200-90-37
Тэл./факс +375 (17) 395-79-40
Тэл. +375 (17) 213-16-80

САЦЫЯЛЬНЫЯ СЕТКІ:

facebook.com/SkolaBel19
facebook.com/groups/MLSBelarus

З найлепшымі пажаданнямі,
"Летняя школа"

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/15-3/15/53660
Текущая дата: 24.11.2024