У красавіку 2020 года Міжнародны фонд “Aflatoun International” падрыхтаваў агляд розных падыходаў да арганізацыі навучання дзяцей ва ўмовах эпідэміялагічнай сітуацыі, звязанай з COVID-19.
У праекце таксама прадстаўлены найлепшыя інавацыйныя падыходы да дыстанцыйнага навучання дзяцей. Сярод іх - валанцёрскі адукацыйны анлайн-праект БДПУ “Будучыя педагогі – дзецям”.
Міжнародны фонд “Aflatoun International” займаецца пытаннямі сацыяльнай і фінансавай адукацыі дзяцей і моладзі ва ўзросце ад трох да дваццаці пяці гадоў. Ім распрацаваны адукацыйныя праграмы, якія рэалізуюцца ў больш чым 100 краінах свету. Фонд супрацоўнічае з 300 партнёрскімі і ўрадавымі арганізацыямі.
Больш падрабязна з аглядам, падрыхтаваным Міжнародным фондам “Aflatoun International”, можна азнаёміцца тут.
Валанцёрскі адукацыйны анлайн-праект “Будучыя педагогі – дзецям” быў запушчаны ў БДПУ 13 красавіка. Сутнасць праекта заключаецца ў тым, што студэнты старшых курсаў універсітэта, а таксама навучэнцы педагагічных класаў праводзяць анлайн-урокі па вучэбных прадметах для школьнікаў з 1 па 11 клас. Транслююцца заняткі на афіцыйным YouTube-канале БДПУ. Там жа размяшчаюцца іх запісы.
Надзея Нікалаева
Звязда, 26 красавіка 2020
Звязда, 26 красавіка 2020
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/15-3/16/53087
Текущая дата: 24.11.2024