Белорусский портал в Казахстане

Пералік профільных класаў у школах Беларусі ў новым навучальным годзе пашырыцца



Аб гэтым паведаміў 27-га жніўня ў Віцебску міністр адукацыі Ігар Карпенка на абласной педагагічнай канферэнцыі.

"Мы прынялі рашэнне, што могуць з`явіцца профільныя класы IT-накіраванасці. У мінулым годзе гэтага не было. Акрамя таго, узаконілі факультатывы па ваенна-патрыятычным профілі. Таксама ў бягучым годзе з`явяцца першыя спартыўна-педагагічныя класы", - сказаў міністр адукацыі.

"Міністэрства адукацыі ў гэтым напрамку адкрыта, гатова працаваць і ініцыятыву з месцаў будзе падтрымліваць", - падкрэсліў Ігар Карпенка.

Закранаючы падыходы ў арганізацыі навучальнага працэсу, ён адзначыў, што палітыка міністэрства выбудоўваецца перш за ўсё з улікам інтарэсаў дзяцей - так, каб якасць адукацыі не залежала ад месца пражывання.

"І ў горадзе, і ў сельскай мясцовасці дзеці павінны мець роўныя магчымасці для адукацыі і развіцця, атрымання жыццёвых кампетэнцый", - падкрэсліў Ігар Карпенка.

27 жніўня 2019, Віцебск
Вольга Багачова - БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/15-3/19/49476
Текущая дата: 24.11.2024