Белорусский портал в Казахстане

Навучальныя дапаможнікі па генацыдзе беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны падрыхтаваны з улікам узроставых асаблівасцей навучэнцаў



Аб гэтым паведаміла намесніца начальніка галоўнага ўпраўлення агульнай сярэдняй, дашкольнай і спецыяльнай адукацыі-начальнік упраўлення агульнай сярэдняй адукацыі Міністэрства адукацыі Ірына Каржова

Да гэтага навучальнага года па ініцыятыве Генеральнай пракуратуры Міністэрствам адукацыі падрыхтаваны навучальныя дапаможнікі «Генацыд беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны». «Прычым гэтыя дапаможнікі падрыхтаваны з улікам узроставых асаблівасцей навучэнцаў. Дапаможнікі зроблены асобна для 1-4-х класаў, 5-9-х класаў і 10-11-х класаў», — адзначыла Ірына Каржова.

Паводле яе слоў, да пачатку гэтага навучальнага года ўпершыню падрыхтаваны інструктыўны ліст аб генацыдзе беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны, у якім выкладзены вынікі расследавання Генеральнай пракуратурай крымінальнай справы.

Спецыялістка таксама адзначыла, што ў 2015-2021 гадах праводзілася абнаўленне школьных падручнікаў. Цяпер яны ўдасканальваюцца ў працэсе перавыдання. У 2023 годзе запланавана выданне 29 школьных падручнікаў для ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі, з іх 24 выдадзены да 1 верасня і дастаўляюцца ва ўстановы адукацыі. Астатнія пяць навучальных дапаможнікаў будуць выдадзеныя ў верасні-кастрычніку 2023 года. Яны не выкарыстоўваюцца ў адукацыйным працэсе ў першым паўгоддзі. Гаворка ідзе пра другую частку пропісаў для першакласнікаў на рускай і беларускай мовах, зборніку задач па геаметрыі для навучэнцаў 7-9-х класаў.

Пры падрыхтоўцы да перавыдання падручнікаў улічаны вынікі іх доследнай праверкі, ступень задаволенасці настаўнікаў, навучэнцаў і педагагічных работнікаў, якая была вызначана ў ходзе анкетавання, падкрэсліла Ірына Каржова.

Звязда, 28 жніўня 2023

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/15-3/2/70830
Текущая дата: 19.05.2024