Белорусский портал в Казахстане

Дыктант да Дня народнага адзінства правядзе БДПУ 15 верасня



Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка 15 верасня правядзе дыктоўку да Дня народнага адзінства, паведамілі ў прэс-службе ВНУ.

Праверыць свае веды змогуць школьнікі, студэнты, супрацоўнікі ВНУ і ўсе жадаючыя. Анлайн-трансляцыя дыктанта будзе ажыццяўляцца на афіцыйным YouTube-канале БДПУ.

«Дыктаваць тэкст будзе загадчык кафедры мовазнаўства і лінгвадыдактыкі нашай ВНУ Дзмітрый Дзятко. Пасля заканчэння дыктанта арыгінальны тэкст будзе размешчаны на слайдзе, усе ўдзельнікі змогуць самастойна праверыць узровень сваіх ведаў», — праінфармавалі ў прэс-службе педуніверсітэта.

Звязда, 11 верасня 2023

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/15-3/2/70964
Текущая дата: 19.05.2024