Белорусский портал в Казахстане

Устаноўлены пералік прадметаў школьных выпускных экзаменаў у новым навучальным годзе



Мінадукацыі ўстанавіла пералік прадметаў школьных выпускных экзаменаў у 2018/2019 навучальным годзе.

Адпаведная пастанова Міністэрства адукацыі ад 4 ліпеня 2018 года нумар 59 апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

Згодна з дакументам выпускнікі 9-х класаў будуць здаваць пісьмовыя экзамены па беларускай, рускай мовах і матэматыцы.

Навучэнцы, якія асвоілі праграму сярэдняй адукацыі, у пісьмовай форме будуць экзаменавацца па матэматыцы, а таксама па беларускай або рускай мове (на выбар). Вусна адзінаццацікласнікі будуць здаваць замежную мову і гісторыю Беларусі.

Пры гэтым навучэнцы, якія вучыліся на мове нацыянальнай меншасці (польскай або літоўскай), дадаткова будуць здаваць пісьмовыя экзамены па гэтай мове. Навучэнцы базавай школы - каледжа мастацтваў, сярэдняй школы, - каледжа мастацтваў, гімназіі - каледжа мастацтваў на ІІ і ІІІ ступенях агульнай сярэдняй адукацыі нараўне з вучэбнымі прадметамі, абавязковымі для адукацыйнай праграмы базавай і сярэдняй адукацыі, будуць здаваць выпускны экзамен на выбар па адным з вучэбных прадметаў, змест якіх накіраваны на развіццё здольнасцей навучэнцаў у галіне асобных відаў мастацтваў, які праводзіцца ў практычнай форме. Дакумент уступае ў сілу з 1 верасня.

19 ліпеня 2018, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/15-3/22/44221
Текущая дата: 28.12.2024