Сімвалам праекту з’яўляецца чырвона-зялёная стужачка з яблыневым цветам.
Удзельніцы беларускага фіналу XXVII міжнароднага міжвузаўскага конкурсу грацыі і артыстычнага майстэрства “Каралева Вясна — 2018” таксама далучыліся да праекта: у салдацкай форме ваеннага часу яны раздавалі мінчанам і гасцям беларускай сталіцы сімвал праекта.
Увечары 27-га красавіка ў Моладзевым тэатры эстрады ў Мінску адбудзецца фінал конкурсу. Хто стане новай уладальніцай тытулу “Каралева Вясна”, мы даведаемся ўжо зусім хутка.
А тым часам карыстальнікі сеткі інтэрнэт вызначаюць пераможцу ў дадатковай намінацыі "Каралева Вясна ONLINE". Аддаць свой голас за ўпадабаную канкурсантку можа любы ахвотны ў сацыяльнай сетцы "ВКонтакте". Галасаванне адкрыта да 18 гадзін 27 красавіка.
Калі ты ўжо вылучыў сваю каралеву і хочаш падарыць ёй свой голас, захадзі ў групы "Каралева Вясна", "Моладзь Беларусі", "Знамя юности" і галасуй! Вынікі галасавання будуць вызначаны па суме балаў!
Калі ты ўжо вылучыў сваю каралеву і хочаш падарыць ёй свой голас, захадзі ў групы "Каралева Вясна", "Моладзь Беларусі", "Знамя юности" і галасуй! Вынікі галасавання будуць вызначаны па суме балаў!
Аўтар: Надзея Нікалаева
Звязда, 27 красавіка 2018
Звязда, 27 красавіка 2018
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/15-3/23/43246
Текущая дата: 28.12.2024