Белорусский портал в Казахстане

У развіцці базавай сярэдняй адукацыі Беларусь арыентуецца на фінскі вопыт



Аб гэтым заявіў старшыня Пастаяннай камісіі па адукацыі, культуры і навуцы Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Ігар Марзалюк на палях "Кастрычніцкага эканамічнага форуму".

"На фінскім вопыце ў многім заснавана эстонская мадэль адукацыі. На ім жа заснаваны адукацыйныя мадэлі Сінгапура і Кітая. На сённяшні дзень менавіта гэтыя мадэлі лепшыя ў свеце. Міністэрства адукацыі бачыць ідэальную мадэль адукацыі такой, якая яна ёсць у гэтых краінах. З гэтым звязана ў тым ліку спроба адмовіцца ад экзаменаў пасля чацвёртага класа пры паступленні ў гімназіі", - сказаў Ігар Марзалюк.

Паводле яго слоў, Міністэрства адукацыі падрыхтавала нарматыўны прававы акт па гімназіях.

"Гімназіі будуць. Яны не будуць тым жа самым, чым з`яўляюцца звычайныя школы. Але экзаменаў такіх, якімі яны былі дагэтуль, у пятым класе не будзе", - адзначыў Ігар Марзалюк. Ён дадаў, што школам будзе прадастаўлена права адкрываць гімназічныя класы ў выпадку іх запатрабаванасці і пры наяўнасці адпаведнай кваліфікацыі.

3 лістапада 2017, Мінск
Юлія Дылянок - БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/15-3/24/40983
Текущая дата: 24.11.2024