Студэнты БДУ вырашылі далучыцца да школьнікаў і стаць удзельнікамі вялікай рэспубліканскай ініцыятывы.
Вучні філалагічнага і гістарычнага факультэтаў, а таксама Інстытута журналістыкі БДУ запусцілі беларускамоўную паэтычную эстафету, паведамілі ва ўстанове.
Студэнты факультэта, які атрымаў выклік на ўдзел у ініцыятыве, павінны запісаць сваё прачытанне аднаго з твораў беларускіх аўтараў, выкласці відэазапіс у сацыяльныя сеткі і адзначыць, якому з факультэтаў яны перадаюць эстафету. Гэты чэлендж запушчаны ў падтрымку рэспубліканскага конкурсу юных чытальнікаў, які праводзіцца сярод вучняў 7-8 класаў школ і гімназій Беларусі.
"Беларускі Дзяржаўны ўніверсітэт актыўна падтрымаў ініцыятыву, якая праходзіць у краіне ўжо трэці год запар. У гэтым годзе арыенцір узяты на навучэнцаў 7 і 8 класаў. Да 30 лістапада вучні запісваюць на відэа, як яны чытаюць адзін з твораў беларускіх аўтараў і выкладваюць відэазапісы ў сацыяльныя сеткі, адзначаючы іх афіцыйнымі хэштэгамі праекта #чытаемзвэлком або #чытаемзvelcom. 5 лепшых юных чытальнікаў па выніках конкурсу атрымаюць галоўны прыз — смартфон маркі Apple", — распявялі ў БДУ.
Студэнты БДУ вырашылі далучыцца да школьнікаў і стаць удзельнікамі вялікай рэспубліканскай ініцыятывы. У рамках праекта навучэнцы філалагічнага факультэта запусцілі паэтычны флэшмоб і запісалі на відэа урывак з паэмы "Новая зямля" Якуба Коласа.
Наступнымі эстафету прынялі студэнты гістарычнага факультэта і абралі для чытання вершы Янкі Купалы.
Студэнты Інстытута журналістыкі прынялі выклік гістарычнага факультэта і выканалі твор Ніла Гілевіча "Апошняе спатканне з Веранікай".
Цяпер чарга за геаграфічным факультэтам.
Раней да праекту далучыліся прадстаўнікі ад Беларусі на міжнародным дзіцячым конкурсе "Еўрабачанне" Хелена Мерааі і Руслан Асланаў, гульцы футбольнага клуба "Мінск", акцёр і вядучы Юрый Жыгамонт, тэлевядучая Вольга Сацюк.
Таксама ў рамках праекта адбыўся першы беларускамоўны паэтычны батл "Вершус", які быў прымеркаваны да 135-годдзя Якуба Коласа.
Раней да праекту далучыліся прадстаўнікі ад Беларусі на міжнародным дзіцячым конкурсе "Еўрабачанне" Хелена Мерааі і Руслан Асланаў, гульцы футбольнага клуба "Мінск", акцёр і вядучы Юрый Жыгамонт, тэлевядучая Вольга Сацюк.
Таксама ў рамках праекта адбыўся першы беларускамоўны паэтычны батл "Вершус", які быў прымеркаваны да 135-годдзя Якуба Коласа.
Sputnik
Мінск, 17 лістапада 2017
Мінск, 17 лістапада 2017
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/15-3/24/41194
Текущая дата: 24.11.2024