Аб гэтым 26 снежня паведаміў начальнік аддзела арганізацыі работы інспекцый па справах непаўналетніх упраўлення прафілактыкі МУС Віталь Янчын.
Такая навацыя прадугледжана папраўкамі ў закон аб асновах сістэмы прафілактыкі безнагляднасці і правапарушэнняў непаўналетніх.
Законапраект быў прыняты парламентам на першай сесіі. Паводле слоў прадстаўніка МУС, ставіць на ўлік непаўналетніх будуць толькі з 10 гадоў, дробныя адміністрацыйныя правапарушэнні не будуць для гэтага падставай.
"Непаўналетнія будуць ставіцца на ўлік толькі за адміністрацыйныя правапарушэнні, якія нясуць павышаную грамадскую небяспеку", - растлумачыў ён. Цяпер у Беларусі няма ніжняй планкі для пастаноўкі на ўлік непаўналетніх.
Паводле слоў Віталя Янчына, многія дробныя правапарушэнні падлеткі ўчыняюць з-за няведання, з-за дзіцячага свавольства.
Самая суровая мера пакарання для правінавачанага - накіраванне ў спецустанову, яна прымяняецца да дзяцей, якія дасягнулі 11 гадоў.
"Калі дзіця пачынае ўчыняць правапарушэнні і мы бачым, што яно можа апынуцца ў спецшколе, то ва ўсіх зацікаўленых будзе яшчэ год на работу з ім, каб яно туды не трапіла", - сказаў начальнік аддзела.
У Беларусі змяншаецца колькасць злачынстваў, якія ўчыняюць непаўналетнія. Гэта вынік плённай работы ўсіх дзяржаўных органаў і грамадскасці, а таксама дзеянні антынаркатычнага дэкрэта, адзначыў прадстаўнік МУС. Скарацілася колькасць злачынстваў, звязаных з наркотыкамі, хуліганствам, крадзяжамі. Разам з тым у бягучым годзе непаўналетніх часцей лавілі на махлярстве, крадзяжы шляхам выкарыстання камп`ютарнай тэхнікі.
Віталь Янчын нагадаў, што ў красавіку ўзрост крымінальнай адказнасці за злачынствы ў інтэрнэце быў зніжаны з 16 да 14 гадоў.
Ён праінфармаваў, што 14-гадовыя падлеткі за такія злачынствы не прыцягваліся да адказнасці. "У асноўным гэта ўжо 16-17-гадовыя. Іх не так шмат - 39 чалавек", - удакладніў начальнік аддзела.
26 снежня 2016, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/15-3/25/38185
Текущая дата: 24.11.2024