Белорусский портал в Казахстане

Мінадукацыі Беларусі аб`явіла чацвёрты этап конкурсу на стварэнне новых падручнікаў



Аб гэтым паведамілі ў прэс-цэнтры ведамства.

Міністэрства адукацыі праводзіць чацвёрты этап конкурсу на стварэнне вучэбных дапаможнікаў для ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі.

Старт конкурсу быў дадзены 1 верасня 2015 года. Праведзена ўжо тры этапы. Для ўдзелу неабходна прадаставіць у Нацыянальны інстытут адукацыі распрацаваную канцэпцыю вучэбнага дапаможніка і найбольш значны яго раздзел. Гэта могуць зрабіць як асобныя аўтары, так і аўтарскія калектывы ўстаноў адукацыі, навуковых арганізацый Беларусі.

Конкурс праводзіцца па вучэбных прадметах (адукацыйных галінах) у адпаведнасці з тыпавымі вучэбнымі планамі для ўстаноў дашкольнай, агульнай сярэдняй і спецыяльнай адукацыі.

У чацвёрты этап увайшлі прадметы: "Беларуская мова", "Літаратурнае чытанне", "Руская мова", "Літаратурнае чытанне" - III клас; "Беларуская літаратура", "Руская літаратура", "Інфарматыка", "Сусветная гісторыя", "Гісторыя Беларусі", "Геаграфія", "Біялогія", "Фізіка", "Хімія", "Мастацтва (айчынная і сусветная мастацкая культура)" - VII клас; "Нямецкая мова" (для гімназій) - VIII клас; "Англійская мова" (для гімназій), "Французская мова" (для гімназій), "Іспанская мова" (для гімназій) - IX клас.

Падрабязнасці размешчаны на галоўнай старонцы Беларускага нацыянальнага адукацыйнага партала, а таксама на старонках "Настаўніцкай газеты". Чацвёрты этап конкурсу праходзіць па 7 красавіка 2016 года. Пасля стварэння падручнікаў на друкаванай аснове плануецца падрыхтаваць электронныя вучэбныя дапаможнікі.

9 сакавіка 2016, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/15-3/27/34609
Текущая дата: 24.11.2024