Белорусский портал в Казахстане

Рэспубліканскі баль выпускнікоў пройдзе 28 чэрвеня



Як паведаміла прэс-сакратар Міністэрства адукацыі Юлія Барадун, у свяце прымуць удзел 222 лепшыя выпускнікі ВНУ краіны.

Рэспубліканскі баль выпускнікоў вышэйшых навучальных устаноў Беларусі адбудзецца 28 чэрвеня.  

Плануецца, што ў гэты дзень выпускнікі з усіх рэгіёнаў Беларусі прымуць удзел ва ўрачыстай цырымоніі ўскладання кветак да стэлы "Мінск - горад-герой", а вечарам віноўнікі ўрачыстасці з 52 ВНУ краіны збяруцца ў адміністрацыйным комплексе на праспекце Пераможцаў, 14.

У Год культуры свята пройдзе незвычайна - у гістарычным стылі.

Сярод запрошаных - лепшыя выпускнікі ўніверсітэтаў Беларусі, пераможцы алімпіяд і конкурсаў, лаўрэаты спецыяльных фондаў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

Усяго беларускія ВНУ ў бягучым годзе выпусцяць больш як 80 тыс. спецыялістаў з вышэйшай адукацыяй і магістраў. У Беларусі функцыянуюць 43 дзяржаўныя і 9 прыватных устаноў вышэйшай адукацыі.

27 чэрвеня 2016, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/15-3/27/36099
Текущая дата: 28.12.2024