Фінансаваныя зь дзяржбюджэту расейскія СМІ і аналітыкі назвалі намер выкладаць у беларускіх школах па-беларуску «стаўкай на радыкальны нацыяналізм».
21 студзеня новы міністар адукацыі Беларусі Міхаіл Жураўкоў заявіў: «Вывучаць геаграфію і гісторыю Беларусі трэба на беларускай мове. Я мяркую, што паступова самі дзеці прыйдуць да таго, што захочуць вывучаць палову ці большую частку прадметаў агульнаадукацыйнай школы на беларускай мове».
Гэтая заява выклікала неадназначную рэакцыю ў расейскай экспэртнай супольнасьці. Наша Ніва сабрала найбольш цікавыя выказваньні:
«21 января министр образования Белоруссии Михаил Журавков заявил, что в ближайшее время преподавание истории и географии на русском языке в школах будет запрещено», — гэтак інфармацыю падало агенцтва «Рэгнум».
«Печально констатировать, что Белоруссия верно следует антироссийским курсом. Власти республики идут по пути национализма украинского толка. Пока это не столь явно, но ситуация далее будет лишь усугубляться», — заявіў намесьнік дырэктара Цэнтру ўкраіністыкі і беларусістыкі Маскоўскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту Багдан Бяспалька.
«В Белоруссии началась очередная волна дерусификации, это факт, — туруе кіраўнік галасьлівага інтэрнэт-парталу з паказальнай назвай «Імпэрыя» Юрый Баранчык, які пераехаў жыць і працаваць у Маскву зь Беларусі.
«По сути, белорусское руководство сейчас окончательно сбросило маски, — страшыць Баранчык. — Если ситуация не изменится, лет через пять белорусский национализм может сравняться по своей крайности с украинским».
«Путем создания альтернативного экспертно-общественного мнения и опоры на сотрудников спецслужб Украины, а теперь и Белоруссии (ибо в любом случае для российских интеграторов на очереди именно она) можно создавать сильное пророссийское движение, способное не только оказывать воздействие на общественное мнение, но и изменять политику и руководство этих стран в нужном России», — засьцерагае былы супрацоўнік Расейскага інстытуту стратэгічных дасьледаваньняў, доктар гістарычных навук Аляксандар Сыцін у сваім артыкуле «Анатомия провала: О механизме принятия внешнеполитических решений Кремля». Гэты аналітычны цэнтар пры Службе замежнай выведкі Расеі, які цяпер перайшоў у падпарадкаваньне Адміністрацыі прэзыдэнта РФ.
Мікола Бугай на сайце «Нашай Нівы» выказвае меркаваньне, што вышэйзгаданыя заявы — заканамерная рэакцыя Расеі:
«У 1990-я і 2000-я Расея ўзнагароджвала Беларусь шчодрымі нафтагазавымі субсыдыямі ўзамен за ваенна-палітычны саюз і палітыку русыфікацыі. Аднак, як паказалі падзеі ў Крыме і Данбасе, доўгатэрміновая мэта Расеі — інкарпарацыя тых суседніх краін ці іх рэгіёнаў, якія дасягнулі высокай ступені абрусеньня».
Радыё Свабода, 25 студзеня 2015
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/15-3/29/29273
Текущая дата: 27.12.2024