Белорусский портал в Казахстане

Ваенна-палявое свята «Франтавыя лісты» пройдзе ў БДУ 22 траўня



Удзельнікамі мерапрыемства стануць каля 100 студэнтаў і супрацоўнікоў Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Для іх арганізуюць тэматычны квэст з васьмі пікетаў.

Выпрабаванні правераць гульцоў на логіку, спрыт і памяць. Камандам трэба будзе прайсці праз «міннае поле», зрабіць перавязку ран за ўстаноўлены час, прадэманстраваць хуткую рэакцыю і гэтак далей. Завершыцца мерапрыемства віктарынай, прысвечанай падзеям ваенных гадоў.

Па выніках усіх конкурсных заданняў будуць вызначаны пераможцы, якім уручаць дыпломы і каштоўныя прызы. Таксама ўсіх удзельнікаў пачастуюць сапраўднай салдацкай кашай і гарбатай.

Арганізатарам мерапрыемства выступае Студэнцкі гарадок БДУ.

Ваенна-палявое свята «Франтавыя лісты» разгорнецца ў лесапараку па вуліцы Курчатава. Стартуе ў 12.30.

Надзея Нікалаева
Звязда, 19 траўня 2023

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/15-3/3/69508
Текущая дата: 21.05.2024