Белорусский портал в Казахстане

У школах даюць дастатковыя веды па беларускай мове



Такое меркаванне 13 жніўня выказаў старшыня Міжнароднага і Беларускага камітэтаў славістаў, член-карэспандэнт НАН Беларусі Аляксандр Лукашанец.

"Сістэма сярэдняй адукацыі сёння дае дастатковыя веды па беларускай і рускай мовах, каб выкарыстоўваць іх паралельна", - падкрэсліў вучоны. Веды беларусамі роднай мовы Аляксандр Лукашанец ацаніў як даволі высокія, таму неабходнасці адкрываць у краіне спецыяльныя курсы па беларускай мове ён не бачыць. Спецыяліст лічыць, што большасць беларусаў з лёгкасцю пачнуць размаўляць па-беларуску без спецыяльных курсаў, калі пачнуць часцей выкарыстоўваць родную мову ва ўжытку.

Курсы беларускай мовы могуць быць запатрабаваны за мяжой. Так, у бягучым годзе ў Маскве быў выдадзены падручнік беларускай мовы для грамадзян СНД. Паводле слоў вучонага, гэты дапаможнік высокага ўзроўню.

13 жніўня 2013, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/15-3/31/22704
Текущая дата: 26.12.2024