Аб гэтым сведчаць даныя Нацыянальнага статыстычнага камітэта.
Беларуская моладзь імкнецца атрымаць больш высокі ўзровень адукацыі. Сярод краін СНД, паводле даных на 2012 год, Беларусь уступала толькі Расіі па колькасці тых, хто атрымлівае сярэднюю спецыяльную, вышэйшую і паслявузаўскую адукацыю, - 621 чалавек на 10 тыс. насельніцтва. У той жа час па гэтым паказчыку Беларусь апярэджвала такія развітыя дзяржавы, як Швецыя (497 чалавек), Нарвегія (466 чалавек), Аўстрыя (434 чалавекі), Францыя (362 чалавекі), Італія (330 чалавек).
Па выніках шматіндыкатарнага кластарнага абследавання па ацэнцы становішча дзяцей і жанчын, праведзенага Нацыянальным статыстычным камітэтам у 2012 годзе, у Беларусі ўзровень адукаванасці падлеткаў і маладых людзей ва ўзросце 15-24 гадоў склаў 100 працэнтаў. Прычым якіх-небудзь адрозненняў у залежнасці ад месца пражывання, рэгіёна, узроўню дабрабыту і іншых прыкмет не выяўлена.
На момант правядзення перапісу насельніцтва 2009 года ў краіне пражывала 30 тыс. неадукаваных ва ўзросце 15 гадоў і старэйшых, або 0,4 працэнта агульнай колькасці насельніцтва гэтага ўзросту. Гэта ў асноўным асобы, якія не мелі магчымасці наведваць школу з-за цяжкіх фізічных і разумовых недахопаў.
Даныя перапісу даюць магчымасць фактычна лічыць Беларусь рэспублікай суцэльнай адукаванасці насельніцтва.
Такія вынікі дасягнуты дзякуючы палітыцы дзяржавы, накіраванай на развіццё сістэмы адукацыі, павышэнне яе якасці і даступнасці. Расходы дзяржавы на гэту сферу ў 2012 годзе склалі Br27,2 трлн., або 17,5 працэнта расходаў кансалідаванага бюджэту. Для параўнання: у 2005 годзе на адукацыю было расходавана 13,3 працэнта бюджэту. Доля расходаў на адукацыю ў валавым унутраным прадукце склала 5,1 працэнта.
Статыстычны агляд падрыхтаваны да Міжнароднага дня пісьменнасці, які адзначаецца 8 верасня. Пісьменнасць - адзін з асноўных правоў чалавека, замацаваны ва Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека, аснова ўсіх форм адукацыі і навучання на працягу ўсяго жыцця, а таксама інструмент развіцця індывідуальнага чалавечага патэнцыялу і грамадства ў цэлым.
3 верасня 2013, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/15-3/31/23169
Текущая дата: 26.12.2024