Віншаванне Прэзідэнта Беларусі з Днём настаўніка.
Дарагія сябры!
Ад усёй душы віншую вас з Днём настаўніка - святам тых, для каго сэнсам жыцця стала служэнне высакароднай справе адукацыі і выхавання маладога пакалення.
Прафесія педагога здаўна з`яўляецца адной з самых паважаных у Беларусі. Мы цэнім вашы заслугі ў забеспячэнні высокай якасці айчыннай адукацыі, важкі ўклад у сацыяльна-эканамічны прагрэс краіны, захаванне духоўных і маральных ідэалаў нашага грамадства.
На настаўнікаў і выкладчыкаў сёння ўскладаецца адказная місія - не толькі даць нашым дзецям глыбокія і трывалыя веды, але і выхаваць іх у духу грамадзянскасці і патрыятызму, навучыць жыць інтарэсамі краіны, творча мысліць і самастойна прымаць рашэнні. Вам пад сілу справіцца з гэтай задачай. Беларускае настаўніцтва з`яўляецца надзейнай апорай дзяржавы, якая робіць усё магчымае для ўзмацнення сацыяльнай абароненасці педагагічных работнікаў і павышэння прэстыжу іх працы.
У сэрцы кожнага з нас не згасае памяць аб любімым настаўніку, чые падтрымка і мудрая парада дапамаглі паверыць у сябе і выбраць правільную жыццёвую дарогу. Мы ўдзячныя вам, нашы дарагія настаўнікі, за самаадданую працу, за тое цяпло і любоў, якія вы шчодра аддаяце вучням.
Перакананы, што вы і ў далейшым будзеце берагчы слаўныя традыцыі сваёй прафесіі, з уласцівымі сапраўднаму настаўніку энтузіязмам і верай у чалавека сеяць у юных душах зерне ведаў і дабра.
Жадаю вам моцнага здароўя, няспыннага творчага гарэння, новых працоўных поспехаў, здольных і дапытлівых вучняў, шчасця, дабрабыту і цудоўнага настрою.
Аляксандр Лукашэнка.
БЕЛТА, 5 кастрычніка 2013

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/15-3/31/23707
Текущая дата: 26.12.2024