Белорусский портал в Казахстане

Больш як мільён школьнікаў, у тым ліку 110 тыс. першакласнікаў, сядуць за парты 1 верасня



Пра гэта паведаміла намесніца начальніка галоўнага ўпраўлення агульнай сярэдняй, дашкольнай і спецыяльнай адукацыі - начальнік упраўлення агульнай сярэдняй адукацыі Міністэрства адукацыі Ірына Каржова ў праекце БЕЛТА "Краіна гаворыць".

"За парты сядуць звыш мільёна вучняў, з іх 110 тыс. першакласнікаў. Агульная колькасць вучняў застанецца на ўзроўні мінулага навучальнага года (у мінулым годзе было 1085 тыс. вучняў)", - сказала Ірына Каржова.

Свае дзверы 1 верасня расчыняць 2865 устаноў агульнай сярэдняй адукацыі. Уводзяцца дзве новыя школы: адна ў Гродне на 1020 месцаў і адна ў аграгарадку Сеніца на 720 месцаў. Полацкае кадэцкае вучылішча пераедзе ў абноўлены будынак з новай вучэбна-матэрыяльнай базай.

Ірына Каржова таксама спынілася на метадычным забеспячэнні адукацыйнага працэсу. Паводле яе слоў, Міністэрства адукацыі падрыхтавала ўсю неабходную вучэбна-метадычную літаратуру ў дапамогу педагогам. "Мы падрыхтавалі інструктыўна-метадычныя лісты, ў якіх дадзены ўсе растлумачэнні па рабоце з вучэбнымі праграмамі, падручнікамі", - сказала яна.

24 жніўня 2023, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/15-3/5/70735
Текущая дата: 26.12.2024