Магістрант гістарычнага факультэта БДУ Рафаэл Траскевіч і студэнт МІТСО Дзмітрый Міхалкін выступалі ў складзе каманды «Дуўмвірат».
Усяго ў спаборніцтве ўзялі ўдзел 40 зборных з Беларусі, Расіі, Арменіі, Казахстана і Кыргызстана. Дэбаты дапускалі выступленне каманд на баку ўрада ці апазіцыі. Трэба было падрыхтаваць і прадаставіць аргументы і прапановы па розных пытаннях еўразійскай інтэграцыі. Напрыклад, па ўваходжанні Таджыкістана ў склад ЕАЭС ці стварэнні новага органа еўразійскага дэбатнага руху.
Таксама для ўдзельнікаў была арганізавана адукацыйная праграма з трэнінгаў і майстар-класаў ад асноўных экспертаў у вобласці еўразійскай інтэграцыі і прамоўніцкага мастацтва.
«Саюзная ліга дэбатаў» — унікальны міжнародны праект, дзе моладзь не толькі абмяркоўвае вектар інтэграцыі краін постсавецкай прасторы, але і наладжвае рабочыя кантакты.
Арганізатарам конкурсу «Саюзная ліга дэбатаў» выступіў Цэнтр вывучэння перспектыў інтэграцыі сумесна з РГА «Белая Русь», Усерасійскай лігай дэбатаў і Федэральным агенцтвам па справах моладзі Расіі.
Надзея Нікалаева
Звязда, 23 снежня 2022
Звязда, 23 снежня 2022
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/15-3/6/67612
Текущая дата: 26.12.2024