Белорусский портал в Казахстане

Сур’ёзны патэнцыял у сферы музейнай дзейнасці ўяўляе стварэнне школьных музеяў



Пра гэта заявіў кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі Ігар Сергеенка на калегіі Міністэрства культуры «Аб выніках дзейнасці сферы культуры ў 2022 годзе і задачах развіцця на 2023 год», якая праходзіць у Беларускім дзяржаўным музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны.

«Сур’ёзны патэнцыял у сферы музейнай дзейнасці (устаноў культуры.) — стварэнне школьных музеяў. Гэтая праца актыўна праводзіцца ва ўсіх рэгіёнах нашай краіны. Гэта не толькі ўвекавечанне памяці вядомых людзей, землякоў. Гэта велізарны рэзерв у выхаванні нашых школьнікаў», — сказаў Ігар Сергеенка.

У сваёй прамове кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі адзначыў, што ў прынцыпе ў музейнай дзейнасці важныя выразны падыход, аб’ектыўнасць і справядлівасць. Па словах Ігара Сергеенкі, рэспубліканскім саветам па гістарычнай палітыцы надавалася і ў далейшым будзе надавацца павышаная ўвага гэтай сферы.

У пасяджэнні калегіі прымалі ўдзел таксама намеснік прэм’ер-міністра Ігар Петрышэнка, намеснікі старшыняў аблвыканкамаў і Мінскага гарвыканкама, начальнікі ўпраўленняў культуры, кіраўнікі падпарадкаваных Міністэрству культуры арганізацый, творчых саюзаў, грамадскіх аб’яднанняў.

Звязда, 22 лютага 2023

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/15-3/6/68501
Текущая дата: 26.12.2024