Вучэбны дапаможнік «Беларусь — наша Радзіма. Падарунак Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А.Р.Лукашэнкі першакласніку» выдадзены ў абноўленай канцэпцыі, паведаміў дырэктар выдавецтва «Адукацыя і выхаванне» Валянцін Навагродскі.
«Традыцыйна да 1 верасня ўсе першакласнікі нашай краіны атрымаюць вучэбнае выданне „Беларусь — наша Радзіма. Падарунак Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А.Р.Лукашэнкі першакласніку“. У гэтым годзе выданне выйшла ў абноўленай канцэпцыі», — сказаў Валянцін Навагродскі.
Паводле яго слоў, захаваны лепшыя традыцыі і асноўная ідэя вучэбнага выдання. Разам з тым перагледжана структура дапаможніка, з’явіліся новыя тэматычныя раздзелы, зразумелыя, даступныя, цікавыя дзецям. Прыярытэт аддадзены раздзелу, прысвечанаму дасягненням сучаснай Беларусі. Абноўлены дызайн кнігі, стыль малюнкаў. Выкарыстоўваюцца элементы інфаграфікі і схем. Напрыклад, разварот «Заўсёды ў памяці народнай» пабудаваны па прынцыпе падарожжа ў часе ад пачатку Вялікай Айчыннай вайны да сучаснасці.
Кніга мае сваю гісторыю, яна выдаецца з 2004 года, нагадаў Валянцін Навагродскі.
Звязда, 30 жніўня 2022
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/15-3/7/66346
Текущая дата: 26.12.2024