Аб гэтым заявіў міністр адукацыі Андрэй Іванец на Мінскім гарадскім форуме педагагічных работнікаў "Сталічная адукацыя: кропкі росту і стратэгіі развіцця".
"Сёння мы гаворым, што сістэма адукацыі - гэта падрыхтоўка кадраў для ўсёй краіны. У сувязі з гэтым Міністэрства адукацыі сумесна з камітэтам па адукацыі Мінгарвыканкама і галоўнымі ўпраўленнямі па адукацыі абласцей вядзе мэтанакіраваную работу, каб выпускнікі нашых устаноў адукацыі прыходзілі ў эканоміку краіны. Паколькі аснова нашай моцнай эканомікі - гэта моцныя рэгіёны. У сувязі з гэтым Мінск займае асаблівае месца. Таму што гэта сталіца, гэта адзін з самых вялікіх кантынгентаў, якія вучацца і на ўзроўні ўстаноў дашкольнай адукацыі, і агульнай сярэдняй адукацыі, ну, і, вядома, гэта Мека студэнтаў", - сказаў Андрэй Іванец.
Старшыня Мінгарвыканкама Уладзімір Кухараў у сваю чаргу адзначыў, што сфера адукацыі Мінска заўсёды паказвае высокія вынікі.
"Шмат навучэнцаў нашых школ у гэтым годзе паспяхова завяршылі навучанне, многія атрымалі залатыя і сярэбраныя медалі. Вельмі важна, што пераважная большасць юнакоў і дзяўчат паступілі ў тыя навучальныя ўстановы, якія для сябе выбралі. У іх наперадзе вялікі шлях, і хацелася б, каб яны прайшлі яго дастойна. Што датычыцца педагагічнай грамадскасці, то школы ў Мінску працуюць творча па самых розных напрамках, шмат настаўнікаў з`яўляюцца наватарамі. Хочацца, каб усё лепшае максімальна ўкаранялася ў нашых школах. Сёння як ніколі актуальны пытанні выхаваўчай работы, патрыятычнага выхавання ў школах. Кожнае дзіця павінна расці патрыётам, і школа шмат павінна для гэтага зрабіць", - падкрэсліў ён.

Гаворачы аб інклюзіўнай адукацыі, Андрэй Іванец канстатаваў, што ў краіне на гэты момант пражываюць 173 тыс. дзяцей з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця.
"На жаль, кожны год гэта лічба ўзрастае ў сярэднім на 12 тыс. чалавек. Гэта нашы дзеці. І сёння мы ствараем усе неабходныя ўмовы не толькі для аказання ім ранняй карэкцыйна-развіваючай дапамогі, але і для атрымання імі адукацыі. Дык вось ахоп ранняй дапамогай і адукацыяй такіх дзяцей складае 99,9 працэнта па краіне. Гэта вельмі высокі ахоп. Безбар`ерным асяроддзем нашы ўстановы адукацыі ахоплены прыкладна ў 60-65 працэнтах выпадкаў. Акрамя таго, новай рэдакцыяй Кодэкса аб адукацыі, якая ўступае з 1 верасня, вызначана інклюзіўная адукацыя, якая прадугледжвае асобную работу па стварэнні ўсіх неабходных умоў не толькі для падтрымкі дзяцей з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця і іх навучання, але і для атрымання імі прафесіі з наступнай сацыялізацыяй. У сувязі з гэтым Міністэрствам адукацыі сумесна з Міністэрствам аховы здароўя і Міністэрствам працы і сацыяльнай абароны цяпер распрацавана і прынята сумесная дарожная карта суправаджэння дзяцей з АПФР ад нараджэння да сталасці", - адзначыў міністр.

У Мінску прайшоў гарадскі форум педагагічных работнікаў "Сталічная адукацыя: кропкі росту і стратэгіі развіцця". Яго мэтай стаў аналіз работы сталічнай сістэмы адукацыі за мінулы навучальны год, вызначэнне прыярытэтных напрамкаў удасканалення адукацыйнага працэсу ва ўстановах адукацыі, пастаноўка задач на новы навучальны год.
30 жніўня 2022, Мінск
БЕЛТА
30 жніўня 2022, Мінск
БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/15-3/7/66357
Текущая дата: 26.12.2024