Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, адказваючы на пытанні ўдзельнікаў адкрытай лекцыі на тэму "Гістарычная памяць - дарога ў будучыню", заявіў, што зробіць усё, каб беларусы жылі ў мірнай і спакойнай краіне.
"Што датычыцца будучага года, мы зробім усё (прынамсі, я як Прэзідэнт), каб вы, паступіўшы ў ВНУ, рэалізавалі сваю задуму. Я зраблю ўсё, каб вы жылі ў мірнай і спакойнай краіне. Я не хачу, каб вы ваявалі. Мы будзем ваяваць (я разам з вамі як галоўнакамандуючы) толькі ў адным выпадку: калі наша нацыянальная бяспека будзе пастаўлена пад пагрозу. А гэта тады, калі мы будзем падвергнуты нападзенню з боку іншых дзяржаў. Усё! Тады, хлопцы, рыхтуйцеся ўсе. Я наперадзе, вы - за мной. Я гэта не скрываю, але не дай бог!" - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.
Прэзідэнт чарговы раз параіў моладзі ўсё рабіць своечасова: "Не адкладайце на заўтра ні ў якім разе, таму што вас заўтра захліснуць новыя праблемы. І тое, што вы не вырашылі ўчора і сёння, магчыма, будзе не вырашана і заўтра, і паслязаўтра: узнікнуць новыя праблемы, новыя пытанні, новыя задачы давядзецца вырашаць.
Таму вось мая вам парада: наперад, наперад, наперад. Не адцягвайце ўвагі на трэцярадныя і нават другарадныя пытанні".
1 верасня 2022, Мінск
БЕЛТА
Таму вось мая вам парада: наперад, наперад, наперад. Не адцягвайце ўвагі на трэцярадныя і нават другарадныя пытанні".
1 верасня 2022, Мінск
БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/15-3/7/66387
Текущая дата: 23.11.2024