Белорусский портал в Казахстане

Педагагічным работнікам Рэспублікі Беларусь.



Віншаванне Прэзідэнта Беларусі з Днём настаўніка.

Паважаныя работнікі сферы адукацыі!

Дарагія сябры!

Віншую вас з Днём настаўніка.

На працягу шматвяковай гісторыі беларускага народа настаўніцтва з`яўляецца адной з самых высакародных і стваральных прафесій падобна падзвіжніцтву. Духоўны пачатак, асвета, шанаванне вучоных людзей былі пакладзены нашымі продкамі ў аснову айчыннай адукацыі і выхавання, сталі сапраўдным здабыткам краіны.

Захоўваючы пераемнасць і адданасць сваёй справе, любоў да дзяцей і вернасць роднай зямлі, вы ствараеце будучыню Беларусі, якая складаецца з дасягненняў вашых выхаванцаў.

Перакананы, што разам з вамі мы прымножым усё найлепшае ў нацыянальнай сістэме адукацыі, а гордае званне настаўнік, падмацаванае вашымі талентамі, педагагічнай мудрасцю і прафесійным вопытам, будзе заўсёды карыстацца найвышэйшым аўтарытэтам, глыбокай павагай і вялікай любоўю мільёнаў беларускіх дзяцей і іх бацькоў.

У гэты святочны дзень жадаю вам і вашым блізкім моцнага здароўя, шчасця і дабрабыту!

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь

Аляксандр Лукашэнка

Звязда, 2 кастрычніка 2022

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/15-3/7/66667
Текущая дата: 26.12.2024