Белорусский портал в Казахстане

У Беларусі стартавала акцыя «Выбіраем Студатрад!»



БРСМ даў старт акцыі «Выбіраем студатрад!», асноўным слоганам якой стала фраза «Труд-крут!».

Штабы працоўных спраў дапамагаюць моладзі працаўладкавацца як у канікулярны перыяд, так і ў навучальны. Прома-мерапрыемствы акцыі «Выбіраем Студатрад!» прайшлі ва ўстановах вышэйшай, сярэдняй, спецыяльнай, прафесійна-тэхнічнай адукацыі.

Наведаць мерапрыемствы «Выбіраем студатрад!» запрашалі ўсіх ахвотных. Яны змаглі паўдзельнічаць у гульнях і флэшмобах, зрабіць памятнае фота, атрымаць прома-прадукцыю і азнаёміцца ​​з дасягненнем папярэдніх гадоў Беларускіх студэнцкіх атрадаў (БСА).

Асаблівасцю гэтага года становіцца інтэрактыўны чат-бот «Выбіраем Студатрад!» у месенджары Тэлеграм, дзе можна знайсці актуальную інфармацыю пра кожны профіль атрадаў БСА, задаць пытанне і запоўніць электронную анкету.

Сяргей Расолька
Звязда, 2 сакавіка 2022

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/15-3/8/63752
Текущая дата: 20.05.2024