У БДПУ імя Максіма Танка адбылося святочнае мерапрыемства, прымеркаванае да Дня памяці Хакіма Амара Хаяма, сусветна вядомага персідскага паэта, філосафа, навукоўца, матэматыка і астранома.
Перад гасцямі, студэнтамі і выкладчыкамі ўніверсітэта выступілі Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Ісламскай Рэспублікі Іран ў Рэспубліцы Беларусь Саід Яры, прарэктар па вучэбнай рабоце Аляксандр Макоўчык, намеснік дэкана гістарычнага факультэта Павел Мацюш, загадчыца Кафедры ўсеагульнай гісторыі і методыкі выкладання гісторыі Ірыны Чыкалава ды іншыя. З 2014 года пры ўніверсітэце працуе Цэнтр іраназнаўства і вывучэння персідскай мовы, пра дзейнасць якога прысутным расказаў яго кіраўнік Аляксей Сурмач.
Падчас вечарыны дэманстраваліся відэаролікі пра жыццё, творчасць і ўшанаванне памяці ўсходняга класіка, у выкананні супрацоўнікаў пасольства і студэнтаў педагагічнага ўніверсітэта гучалі яго вершы па-персідску, а таксама ў перакладзе на рускую і беларускую мовы.
Звязда, 18 траўня 2022
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/15-3/8/65020
Текущая дата: 21.12.2024