Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе ВНУ.
Упершыню алімпіяда па асновах праваслаўнай культуры для школьнікаў «Праваслаўе на беларускіх землях. 1030-годдзе Полацкай епархіі» пройдзе ў БДУ. Мерапрыемства арганізуецца з мэтай уключэння вучняў у навукова-даследчую дзейнасць у галіне гісторыі і культуры праваслаўя на тэрыторыі Беларусі.
Да ўдзелу запрашаюцца навучэнцы 8-11-х класаў школ і гімназій Мінска і Мінскага раёна. Канкурсантам прапануюць вырашыць тэставыя заданні і адказаць на пытанні аб жыцці беларускіх святых, праваслаўных святах, таінствах і іконах, асноўных біблейскіх сюжэтах, храмах Беларусі.
Для ўдзелу неабходна зарэгістравацца да 23 лютага ўключна.
Алімпіяда пройдзе 26 лютага ў вочным фармаце ў Інстытуце тэалогіі ім. свв. Мяфодзія і Кірыла БДУ. Пераможцаў узнагародзяць дыпломамі і памятнымі прызамі.
Таксама для ўсіх удзельнікаў у дзень алімпіяды арганізуюць экскурсію па інстытуце, музеі Бібліі і капліцы. Завершыцца мерапрыемства чаяваннем, падчас якога хлопцы змогуць задаць пытанні, звязаныя з паступленнем у Інстытут тэалогіі.
Арганізатарамі конкурсу выступаюць Інстытут тэалогіі, Беларуская праваслаўная царква, Хрысціянскі адукацыйны цэнтр ім. свв. Мяфодзія і Кірыла.
Звязда, 21 лютага 2022
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/15-3/9/63565
Текущая дата: 22.12.2024