Белорусский портал в Казахстане

Конкурс культуралагічных і сацыякультурных праектаў стартуе ў БДУ



Абвешчаны прыём заявак на фестываль-конкурс культуралагічных і сацыякультурных праектаў. Да ўдзелу запрашаюцца студэнты, магістранты, аспіранты ўсіх беларускіх вышэйшых навучальных устаноў.

Канкурсантам неабходна да 15 красавіка ўключна запоўніць заяўку і разам з работай адправіць яе па электронным адрасе kulturologbsu@gmail.com.

Работы ацэняць у пяці намінацыях: «Маркетынгавыя даследаванні ў сферы культуры», «Культурны менеджмент», «Культурныя даследаванні», «Нацыянальныя культуры і кроскультурныя даследаванні» і «Сацыякультурнае праектаванне».

На фінальным этапе, 27 красавіка, адбудзецца вочная прэзентацыя праектаў канкурсантамі. Журы ацэніць работы па змесце, ступені раскрыцця і актуальнасці тэмы, арыгінальнасці ідэі, тэарэтычным і практычным увасаблення прапаноў, адукаванасці выкладання матэрыялу. Акрамя таго, на рашэнне камісіі паўплывае якасць публічнай абароны.

Пераможцаў узнагародзяць дыпломамі і памятнымі падарункамі, а ўсе канкурсанты атрымаюць сертыфікаты ўдзельніка.

Найбольш цікавыя і тэарэтычна прапрацаваныя праекты апублікуюць у зборніку студэнцкіх работ, які размесцяць у Электроннай бібліятэцы БДУ.

Конкурс праводзіцца чацвёрты раз з мэтай стварэння ўмоў для самарэалізацыі і развіцця крэатыўнасці моладзі.

Арганізатарам мерапрыемства выступае факультэт сацыякультурных камунікацый БДУ. Дадатковую інфармацыю можна знайсці ў групе кафедры культуралогіі ФСК у сацыяльнай сетцы «УКантакце».

Надзея Нікалаева
Звязда, 24 сакавіка 2022

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/15-3/9/64226
Текущая дата: 24.11.2024