Белорусский портал в Казахстане

Праект студэнцкіх моўных клубаў «Opportunities from Student Union» рэалізуецца ў БДУ



Праект накіраваны на развіццё ў моладзі камунікатыўных навыкаў і стварэнне ўмоў для моўнай практыкі. Аўтарам праекта выступіў Студэнцкі саюз БДУ.

Ініцыятыва мае на ўвазе адкрыццё моўных клубаў у залежнасці ад запытаў студэнтаў. На дадзены момант дзейнічае шэсць пляцовак па англійскай, французскай, італьянскай, японскай, іспанскай і турэцкай мовах. У бліжэйшы час плануецца адкрыццё польскага, кітайскага і нямецкага напрамкаў. Сустрэчы ўдзельнікаў праходзяць у фармаце дыскусій з выкананнем інтэрактыўных заданняў. Таксама праводзяцца тэматычныя квэсты, алімпіяды, конкурсы чытальнікаў, прагляды фільмаў і гутаркі з носьбітамі мовы.

Дзейнасць аб’яднанняў курыруюць студэнты ФМА і філалагічнага факультэта, пры гэтым многія каардынатары маюць сертыфікат ELTS.

Групы складаюцца з 15-20 чалавек і дзеляцца па ўзроўні валодання мовай: пачаткоўцы і тыя, хто працягвае вывучаць мову. Заняткі клубаў праводзяцца кожны тыдзень на факультэтах БДУ.

На дадзены момант больш як 100 студэнтаў факультэтаў БДУ, а таксама Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта, Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта і Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь з’яўляюцца пастаяннымі членамі клубаў. Пры гэтым у аснову праекта пакладзена ідэя безбар’ернасці. Да ўдзелу запрашаюцца ўсе беларускія студэнты незалежна ад спецыяльнасці, якую яны атрымліваюць, і месца навучання. Набор аб’яўляецца раз у семестр і праводзіцца ў групах Студэнцкага саюза сацыяльнай сеткі «УКантакце».

Надзея Нікалаева
Звязда, 25 сакавіка 2022

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/15-3/9/64278
Текущая дата: 24.11.2024