Белорусский портал в Казахстане

Канцэрн «Беллегпрам» сумесна з Белкаапсаюзам прапрацоўвае пытанне забеспячэння малых гарадоў школьнай формай



Пра гэта распавяла старшыня канцэрна «Беллегпрам» Таццяна Лугіна

«Учора мы сустракаліся са старшынёй праўлення Белкаапсаюза Інэсай Караткевіч на прадмет таго, як давезці большую частку нашага базавага асартыменту ў раёны Віцебскай і Мінскай абласцей. Па нашай аналітыцы, менавіта ў малых населеных пунктах гэтых абласцей ёсць патрэба ў базавых рэчах для школьнікаў. Праца вядзецца», — сказала Таццяна Лугіна.

Старшыня канцэрна дадала, што механізм дастаўкі будзе сфармаваны да 8 жніўня, аднак пакуль аднымі з асноўных разглядаюцца кірмашы і выязны гандаль. «Намі распрацавана праграма, існуе графік выезду ў малыя гарады. Паступіла шмат заявак на пэўныя вобласці. Найбольш актыўныя ў рамках кірмашовых мерапрыемстваў — Магілёўская, Мінская і Віцебская вобласці. Яны запрашаюць нас два разы на месяц на два-чатыры дні. Прадстаўнікі нашых прадпрыемстваў са сваёй прадукцыяй прыязджаюць і прапануюць мясцовым жыхарам і іх дзецям прымерыць і набыць рэчы», — адзначыла Таццяна Лугіна.

Акрамя таго, у некаторых гарадах, напрыклад у Гродне, дзейнічаюць кірмашы на месцах стацыянарнага гандлю, якія працуюць на працягу месяца. «Гэта форма дадатковых пляцовак. Калі ёсць патрэба, ёсць наплыў пакупнікоў, значыць, трэба плошчу павялічваць. Таму малыя гарады, безумоўна, мы будзем закрываць такі выязны гандлем і насычэннем сістэмы спажыўкааперацыі. Без стацыянарных пляцовак, мы, вядома ж, не забяспечым усю краіну, а вось з дапамогай лакальных гандлёвых аб’ектаў базавыя рэчы будуць прадстаўлены», — падкрэсліла кіраўніца канцэрна.

Звязда, 7 жніўня 2024

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/15-402/1/74895
Текущая дата: 22.12.2024