Белорусский портал в Казахстане

Мінадукацыі экспарт адукацыйных паслуг прыносіць у бюджэт больш за $90 млн



Усяго ў Беларусі вучацца каля 30 тысяч замежных студэнтаў са 110 краін свету, і цікавасць да атрымання адукацыі ў рэспубліцы расце.

Кожны год у Беларусі назіраецца станоўчая дынаміка па экспарце адукацыйных паслуг, зараз гэта звыш 90 млн долараў, паведаміў начальнік галоўнага ўпраўлення прафесійнай адукацыі Міністэрства адукацыі рэспублікі Сяргей Пішчаў у эфіры тэлеканала СТБ.

Ён адзначыў, што вучыцца ў рэспубліку прыязджаюць у асноўным маладыя людзі з Кітая і краін, якія ўваходзяць у СНД.

"Штогод мы назіраем станоўчую дынаміку ад экспарту адукацыйных паслуг. На сёння гэта больш за 90 млн долараў па краіне ад адукацыі. Больш чым са 110 краін рабяты да нас паступаюць у нашы ўстановы вышэйшай адукацыі і каледжы. Каля 30 тыс – агульная колькасць навучэнцаў нашых устаноў адукацыі", - сказаў Пішчаў.

Ён звярнуў увагу на тое, што для ўсіх студэнтаў створаны роўныя ўмовы, а асноўным аспектам з`яўляецца якасць атрыманых ведаў – каб з ВНУ выпусціўся "спецыяліст, за якога не будзе сорамна".

Паводле слоў начальніка галоўнага ўпраўлення, у беларускіх установах адукацыі павялічваецца колькасць студэнтаў з краін "далёкай дугі".

"Гэта вынік карпатлівай штодзённай работы нашых арганізацый, якія знаходзяць новыя рынкі з улікам абставін, што складваюцца. Таму і расце колькасць гэтых рабят", - рэзюміраваў ён.

Мінск, 4 студзеня 2025
Sputnik

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/15-402/1/76676
Текущая дата: 08.01.2025