Белорусский портал в Казахстане

У падлеткаў стане больш магчымасцей легальнай падпрацоўкі



Пералік лёгкіх работ, якія дазволена выконваць падлеткам 14-16 гадоў, хутка пашыраць, расказала начальніца ўпраўлення Генеральнай пракуратуры Беларусі Вікторыя Фіневіч.

У Міністэрстве працы і сацабароны зараз праходзіць працэдура ўзгаднення адпаведнай пастановы.

Паводле слоў прадстаўніцы Генпракуратуры, незанятасць у вольны час і адсутнасць арганізаваных формаў вольнага часу садзейнічаюць узнікненню і росту падлеткавай злачыннасці.

«У сувязі з гэтым у бліжэйшы час Міністэрствам працы і сацыяльнай абароны будзе значна пашыраны пералік лёгкіх работ, якія могуць выконваць падлеткі ва ўзросце ад 14 да 16 гадоў», — удакладніла Вікторыя Фіневіч.

Сярод такіх работ — паслугі кур’ера, афармленне памяшканняў для мерапрыемстваў, дастаўка паштовых адпраўленняў і іншыя.

Звязда, 23 лютага 2025

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/15-402/1/77157
Текущая дата: 24.02.2025