Белорусский портал в Казахстане

Мінадукацыі Беларусі распрацоўвае дакумент аб стымуляванні развіцця прыватных устаноў дашкольнай адукацыі



Аб гэтым расказала 16 красавіка на прэс-канферэнцыі начальнік упраўлення дашкольнай адукацыі міністэрства Галіна Макаранкава.

Міністэрства адукацыі Беларусі па даручэнню ўрада распрацоўвае нарматыўны акт аб стымуляванні развіцця ўстаноў дашкольнай адукацыі прыватнай формы ўласнасці.

У Беларусі цяпер працуе 9 прыватных устаноў, якія рэалізуюць адукацыйную праграму дашкольнай адукацыі. "Прычым для іх прадугледжаны шэраг падаткавых ільгот: вызваленне ад падаткаў на дабаўленую вартасць, прыбытак, нерухомую маёмасць, зямельнага падатку, таксама можа прымяняцца паніжаючы каэфіцыент пры арэндзе памяшканняў, у тым ліку на бязвыплатнай аснове, заканадаўства дае магчымасць фінансаваць частку расходаў такім установам за кошт бюджэтаў", - адзначыла Галіна Макаранкава.

Яна таксама расказала, што адукацыйнымі паслугамі ў групах з кароткачасовым знаходжаннем дзяцей у дзяржаўных дзіцячых садах карыстаюцца амаль 14,4 тыс. дзяцей. Акрамя таго, адукацыйныя паслугі дзецям ад 1 да 2 гадзін у дзень аказваюць 18 прыватных арганізацый, 53 індывідуальныя прадпрымальнікі. Па запатрабаваннях сем`яў функцыянуюць 17 сямейных дзіцячых садоў. Дадаткова адкрыта 6,1 тыс. месц за кошт адкрыцця раней нефункцыянуючых груп (109 груп на 1,7 тыс. месц) і вываду першых класаў з дзіцячых садоў у школьныя памяшканні (227 класаў на 4,4 тыс. месц).

16 красавіка 2013, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/15-402/12/20625
Текущая дата: 22.12.2024