Кіраўніком навуковага калектыву выступае загадчык кафедры інфармацыйных тэхналогій у экалогіі і медыцыне Міжнароднага дзяржаўнага экалагічнага інстытута імя А.Д.Сахарава БДУ Уладзіслаў Жураўкоў.
Рэсурс уяўляе сабой сайт з інтэрактыўнымі картамі асобнага рэгіёну. Яны ўключаюць інфармацыю аб паказчыках атмасфернага паветра, сцёкавых, падземных і паверхневых водах, хімічных забруджваннях зямлі, узроўню радыяцыі. Напрыклад, выбраўшы на карце пункт «атмасфернае паветра», можна ўбачыць дэталёвы аналіз па кампанентах, што ўтрымліваюцца ў паветры, і прааналізаваць узровень забруджвання. Такая інфармацыя дапаможа органам дзяржаўнай і мясцовай улады ў прыняцці кіраўніцкіх рашэнняў.
У цяперашні час праграмнае забеспячэнне інфармацыйнага рэсурсу «Сістэма анлайн-маніторынгу стану кампанентаў навакольнага асяроддзя» распрацавана для Оршы і Аршанскага раёна. Выбар мясцовасці абумоўлены прыроднай і прамысловай разнастайнасцю рэгіёну. Дадзеныя абнаўляюцца штомесяц супрацоўнікамі МДЭІ імя А.Д. Сахарава на аснове інфармацыі Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыёактыўных забруджванняў і маніторынгу навакольнага асяроддзя, а таксама Рэспубліканскага цэнтра аналітычнага кантролю ў галіне аховы навакольнага асяроддзя.
Да 2025 года падобныя інфармацыйныя рэсурсы распрацуюць яшчэ для 10 населеных пунктаў Беларусі.
Надзея Нікалаева
Звязда, 22 кастрычніка 2020
Звязда, 22 кастрычніка 2020
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/15-402/5/56540
Текущая дата: 22.12.2024