Гроднеская пракуратура накіравала ў суд крымінальную справу ў дачыненні да непаўналетняга юнака, які абвінавачваецца ў незаконным абароце наркатычных сродкаў і псіхатропных рэчываў, паведамілі ў Генеральнай пракуратуры.
Згодна з матэрыяламі справы, хлопец праз інтэрнэт набыў некалькі грамаў марыхуаны, частка якой у чэрвені бягучага года выкурыў, а рэшту захаваў у сябе дома. Ім жа на працягу некалькіх месяцаў з карыслівых меркаванняў і пры ўдзеле групы асоб па папярэдняй змове вырабляліся псіхатропныя рэчывы, для якіх былі выкарыстаны ў тым ліку ацэтон і серная кіслата.
Да гэтага інцыдэнту непаўналетні меў станоўчыя характарыстыкі, не прыцягваўся да адміністрацыйнай альбо крымінальнай адказнасці, быў прызёрам і пераможцам алімпіяд па хіміі, напісаў тры навуковыя працы.
Вывучыўшы матэрыялы справы, у пракуратуры Гродна пагадзіліся з абгрунтаванасцю абвінавачання і наяўнасцю дастатковых доказаў, а таксама з кваліфікацыяй дзеянняў юнака па ч. 1 і 4 арт. 328 КК Рэспублікі Беларусь.
Крымінальная справа знаходзілася ў вытворчасці Гродзенскага міжраённага аддзела Следчага камітэта. Абраную ў дачыненні да абвінавачанага меру стрымання ў выглядзе ўзяцця пад варту пракурор, накіроўваючы справу ў суд, пакінуў без змены.
Звязда, 1 лістапада 2021
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/15-402/5/61222
Текущая дата: 22.12.2024