Белорусский портал в Казахстане

У БНТУ пачалі вырабляць дэталі для апаратаў ШВЛ з дапамогай 3D-прынтара



У БНТУ пачалі вырабляць дэталі для апаратаў штучнай вентыляцыі лёгкіх з дапамогай 3D-прынтара, паведамілі ў прэс-службе ўніверсітэта.

"Беларускі нацыянальны тэхнічны універсітэт і навукова-тэхналагічны парк БНТУ "Палітэхнік" неадкладна адгукнуліся на запыт Міністэрства аховы здароўя і Мінскага навукова-практычнага цэнтра хірургіі, транспланталогіі і гематалогіі аб экстранай патрэбе ў вырабе камплектуючых для апаратаў ШВЛ і сродкаў абароны для аказання падтрымкі беларускім медыкам, - распавялі ў прэс-службе. - У супрацоўніцтве з аддзелам анестэзіялогіі, рэанімацыі і інтэнсіўнай тэрапіі цэнтра ў БНТУ пачаты выраб узораў сістэмы для падачы і ўвільгатнення кіслароду, уключаючы перахаднік ад кропкавых крыніц падачы кіслароду, крышку для ёмістасці ўвільгатняльніка кіслароду з опцыяй разгалінавання на два катэтары, разгалінавальнік падачы увільготненага кіслароду".

Акрамя гэтага, на 3D-прынтары выраблены ўзоры і праводзяцца выпрабаванні клапана Вентуры для апаратаў вентыляцыі лёгкіх (прылада для насычэння паветра кіслародам у розных дазіроўках) двух тыпаў. У самы бліжэйшы час пачнецца іх выпуск.

Звязда, 14 красавіка 2020


Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/15-402/6/52771
Текущая дата: 22.12.2024